Копіі дакументаў БДАМЛМ на выставе «Бурлівага лета сляды незмярымы»

28 лістапада 2023 года ў межах дагавора аб супрацоўніцтве і ў рамках рэалізацыі сумеснага доўгатэрміновага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Бурлівага лёту сляды незмярымы», арганізаванай Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і прымеркаванай да 100-годдзяя з дня ўтварэння літаратурна-мастацкага аб’яднання «Маладняк».

На экспазіцыі прадстаўлены павялічаныя копіі дакументаў, фотаздымкаў, кніжныя выданні бібліятэкі «Маладняк» 1923-1928 гг., часопісы «Маладняк», «Узвышша», перыядычныя альманахі філій «Маладняка», а таксама копіі дакументаў з фондаў БДАМЛМ.