Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прастора творчасці»
28 лістапада 2023 г.у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прастора творчасці», прысвечаная 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок». У канферэнцыі прынялі ўдзел мовазнаўцы, мастацтвазнаўцы, навукоўцы, музеязнаўцы, архівісты Беларусі і Расіі.
Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.Я. Тумаш выступіла з дакладам «Літаратурны музей Максіма Багдановіча: ад прыняцця пастановы да першай экскурсіі». Навуковы супрацоўнік таго ж аддзела Т.М. Агеенка ў суаўтарстве з вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча І.В. Мышкавец прадставіла даклад «Сям’я Краскоўскіх: вяртанне».
![]() |
1. Выступленне Т.М. Агеенка |
![]() |
2. Выступленне М.Я. Тумаш |