Акцыя «Архівы-Школе»

У рамках акцыі «Архівы-Школе» на базе сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч для навучэнцаў 5 класа адбыўся інфармацыйны марафон «Навагрудскі калейдаскоп» з удзелам работніка Занальнага дзяржархіва ў г.Навагрудку.

Н.А.Пісарук, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў, прадставіла рабятам прэзентацыю аб Навагрудчыне. Школьнікі пазнаёміліся са значнымі гістарычнымі падзеямі, звязанымі з Навагрудскай зямлёй, яе славутымі людзьмі, пасляваенным аднаўленнем рэгіёну, выдатнымі мясцінамі горада і ўбачылі, як Навагрудак расце і развіваецца цяпер.

Падчас мерапрыемства вучні актыўна задавалі пытанні аб родным горадзе і дзяліліся сваімі ўражаннямі аб сваёй малой радзіме.