Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры»
24 лістапада 2023 г.адбыўся працоўны візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава Алега Леанідавіча ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».
У рабочай паездцы ўдзельнічалі начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакалова Наталля Уладзіміраўна і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч.
Алег Леанідавіч азнаёміўся з працай установы, заслухаў інфармацыю дырэктара архіва Вахрушавай Т.С. аб асноўных напрамках дзейнасці дзяржархіва, удзяліўшы асаблівую ўвагу пытанням забеспячэння захаванасці дакументаў, аблічбоўкі архіўных дакументаў, рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст».