Аб мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваным на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

21 лістапада 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства «Яны змагаліся за Гомель», з вучнямі 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н. Пенязькова».

Напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для школьнікаў быў арганізаваны паказ відэароліка аб вызваленні Гомеля, падрыхтаваны дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

У ходзе мерапрыемства дзеці вывучылі найбольш цікавыя дакументы за даваенны і пасляваенны перыяд. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, якія абаранялі Гомель у жніўні 1941 года, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.

У завяршэнні мерапрыемства архівісты адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.