60-гадовы юбілей установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
10 лістапада 2023 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 60-гадоваму юбілею архіва. З уступнай прамовай да прысутных звярнулася дырэктар архіва Свірко Святлана Генадзьеўна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Белуш Інэса Генадзьеўна, начальнік галоўнага упраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юргель Алена Іванаўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Рудая Вольга Тамашаўна, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Лідскага раённага выканаўчага камітэта Голубева Святлана Генрыхаўна, дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» Афанасьева Таццяна Юр’еўна, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці» Горбач Людміла Мікалаеўна, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч. Госці павіншавалі калектыў з юбілейнай датай, уручылі работнікам архіва ўзнагароды і перадалі падарункі калектыву.
За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне прафесійных абавязкаў і ў сувязі з 60-годдзем архіва ўзнагароджаны:
Свірко Святлана Генадзьеўна, дырэктар архіва, – Ганаровай граматай Лідскага раённага Савета дэпутатаў;
Бальцэвіч Святлана Юр’еўна, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў, – Ганаровай граматай Лідскага раённага Савета дэпутатаў;
Вазвышаева Ірына Леанідаўна, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці і навукова-даведачнага апарата-Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;
Карэнік Алена Мікалаеўна, галоўны бухгалтар, – Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
За ўзорнае выкананне прафесійных абавязкаў і ў сувязі з 60-годдзем архіва аб’яўлены падзякі:
Баклаге Дзмітрыю Дзмітрыевічу, вядучаму інжынеру-энергетыку;
Батуку Аляксандру Міхайлавічу, сістэмнаму адміністратару;
Герасімовіч Тэрэсе Мар’янаўне, прыбіральшчыку памяшканняў;
Лянкевічу Францу Віктаравічу, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў.