Правядзенне экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцы 4-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна».

У час правядзення экскурсіі архівіст Бярозаўская А.М. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй архіва, правяла прэзентацыю мабільнай выставы «Старонкі гісторыі г.Маладзечна», падрыхтаванай па дакументах архіва.

Таксама для прысутных архівісты правялі майстар-клас па падшыўцы спраў.

 

Падчас майстар-класа
Дэманстрацыя падшытай справы
Фота з навучэнцамі