Аб праведзенні лекцыі і экскурсіі для студэнтаў 3 курса гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Я.Купалы

8 лістапада 2023 г.у Год міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзена лекцыя для студэнтаў 3 курса гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Я.Купалы аб гісторыі стварэння архіва, складзе дакументаў, іх рэжыме захоўвання.

Для наведвальнікаў архіва таксама была праведзена экскурсія па выставачнай зале, архівасховішчам, навукова-даведачнай бібліятэцы.

Госці былі азнаёмлены з некаторымі сапраўднымі дакументамі па гісторыі Беларусі і са спецыфікай рэстаўрацыі дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.