Аб абмеркаванні Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
8 лістапада 2023 года адбыўся сход калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» з мэтай азнакамлення і абмеркавання Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2023 года.
Дырэктар архіва Набокава Алена Анатольеўна распавяла супрацоўнікам аб асноўных прынцыпах і мэтах прававой палітыкі Беларусі, аб сучасным стане прававой сістэмы краіны і аб прыярытэтных напрамках яе развіцця.