«Архівы – школе»: экскурсія БДАМЛМ, прысвечаная падзеям 1917 года

2 лістапада 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» была праведзена экскурсія для вучняў 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №115 г.Мінска».

Архівісты расказалі школьнікам пра працу ў чытальнай зале ў ролі даследчыка, паказалі дакументы, звязаныя з падзеямі 1917 года, вядомымі людзьмі таго часу, а таксама генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.