Удзел работнікаў БДАМЛМ у адкрытай дыялогавай пляцоўцы з актывам грамадскіх фарміраванняў і службовымі асобамі

1–2 лістапада 2023 года старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва М.А.Філімонцава, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў БДАМЛМ І.А.Лабовіч, члены пярвічных грамадскіх арганізацый «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын» А.А.Макаранка і К.В.Цынкевіч прынялі ўдзел у семінары-нарадзе з актывам грамадскіх фарміраванняў і службовымі асобамі, якія адказваюць за ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства з прывітальным словам выступіў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка, з дакладамі — кансультант упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Д.В.Богдан, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі В.М.Грачоў, 1-ы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ А.С.Лук’янаў, старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» А.А.Шпілеўская і інш.

Мадэратарамі мерапрыемства з’яўляліся начальнік упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Д.Г.Дрозд, кіраўнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння М.М.Скамарошчанка.

Для прадстаўнікоў грамадскіх фарміраванняў была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Вопыт работы і ўзаемадзеяння пярвічных арганізацый грамадскіх фарміраванняў у органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі» і экскурсійнае наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.