31 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «архівы школе» ва ўстанове «Занальны дзяржархіў у г. Слуцку» прайшла экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 5 г. Слуцка

У рамках года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» (далей – дзяржархіў), забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа супрацоўнікамі дзяржархіва быў правоедзена экскурсія для навучэнцаў 7 класа сярэдняй школы № 5 г. Слуцка на тэму «Арганізацыя захоўвання дакументаў і іх выкарыстанне».

Таксама ў рамках мерапрыемства для навучэнцаў была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны маглі пазнаёміцца з рэдкімі дакументамі, даведацца, як захоўваюцца дакументы.