Аб правядзенні экскурсіі ў ДУ «НГАБ у г.Гродна» для навучэнцаў 4-х класаў гімназіі № 10 г.Гродна.

25 кастрычніка 2023 г. у Год міру і стварэння і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзена аглядная экскурсія для вучняў 4-х класаў гімназіі №10 г.Гродна.

Школьнікаў з дапамогай мультымедыя азнаёмілі з гісторыяй стварэння і спецыфікай працы архіва, складам і рэжымам захоўвання дакументаў.

Для наведвальнікаў архіва таксама была праведзена экскурсія па выставачнай зале, навукова-даведачнай бібліятэцы, архівасховішчам, ліфтавым памяшканням.

Дзеці на хвіліначку зазірнулі ў чытальную залу архіва, а таксама з цікавасцю і цікаўнасцю назіралі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў.