Супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства ў рамках праекта «Юны архівіст»

24 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства, з вучнямі 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова».

З дзецьмі былі праведзены тэарэтычныя і практычныя заняткі. На тэарэтычным занятку рабят пазнаёмілі з парадкам працы карыстальнікаў у чытальнай зале дзяржаўнага архіва. На практычным занятку хлопцы паспрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў.

У ходзе практычнага заняткі хлопцы пад кіраўніцтвам архівістаў выявілі ў фондах дзяржаўнага архіва асабістая справа першага пасляваеннага дырэктара сваёй школы – Вераб’я Мірона Фёдаравіча і ваеннага кіраўніка – Шакарава Сямёна Фёдаравіча.

У завяршэнні мерапрыемства архівісты перадалі ў дар копіі выяўленых дакументаў для папаўнення школьнага музейнага пакоя і правялі для дзяцей экскурсію па архівасховішчы, дзе паказалі, як захоўваюцца дакументы, што абазначаюць парадкавыя нумары, і як можна арыентавацца сярод такога багацця інфармацыі.