«Юны архівіст» у ЗДА у г. Жлобіне
23 кастрычніка 2023 г. у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» здзейсніўся тэматычны занятак для ўдзельнікаў факультатыва «Юны архівіст» ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна».
Дзеці прадоўжылі знаёмства з архіўнымі дакументамі, падрабязна разгледзелі сістэму дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў іх.