Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у тэматычнай гасцёўні

Мерапрыемства «АРХІВАЖНА: гісторыя Аршаншчыны ў асобах», якое праходзіла ў рамках Года міру і сазідання, было арганізавана галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і ЗДА ў г. Орша. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці выступілі з наступнымі дакладамі: «Орша даваенная ў асобах (1930-1941 гг.): па старонках асабістых спраў кіраўнікоў прадпрыемстваў» (Буевіч Т.У.), «Пашкевіч Нікіфар Еўдакімовіч – літаратуразнаўца, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР» (Бондарава А.М.), «Дакументы аб актрысе Зінаідзе Канапелька з фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці» (Кісялёва Ю.А.).

Падрабязная інфармацыя на сайце Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

 

1. Выступае Буевіч Т.У.
2. Выступае Бондарава А.М.
3. Выступае Кісялёва Ю.А.