У Дзяржархіве ў г.Глыбокае прадоўжаны пілотны праект «Юны архівіст»

14 кастрычніка 2023 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прадоўжаны пілотны праект «Юны архівіст». Для ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах «Юны архівіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Шунеўская базавая школа Глыбоцкага раёна» праведзены ўрок на тэму «Дакументы Заслужаных настаўнікаў БССР у асабістых фондах Дзяржархіва ў г. Глыбокае».

Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі навучэнцаў з дакументамі Заслужаных настаўнікаў БССР Бальшаковай Н.П., Дзягілевай Э.М., Яроменак Н.І., Краміч Н.П., Паўловіч А.У. Расказалі пра іх працоўную, грамадскую дзейнасць. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі шматлікія граматы і дыпломы, якімі настаўнікі былі заслужана ўзнагароджаны.