Лекцыя для музыкантаў Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь»

12 кастрычніка 2023 г. загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з лекцыяй «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для музыкантаў Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. НАРБ і Прэзідэнцкі аркестр звязвае плённае супрацоўніцтва. Музыканты неаднаразова ўдзельнічалі ў культурна-музычным суправаджэнні мерапрыемстваў архіва і архіўнай галіны.

У сваім выступленні лектар даў тлумачэнне паняццю «генацыд», расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах нацысцкай Германіі, якія тычыліся палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама падрабязна спыніўся на асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Асобная частка лекцыі была прысвечана хатынскай трагедыі і правядзенню на тэрыторыі Беларусі «Акцыі 1005» — аперацыі па хаванню нацыстамі слядоў масавага знішчэння насельніцтва.

У заключэнне С.В. Кулінок адказаў на шматлікія пытанні музыкантаў.

 

Калектыў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь
У цэнтры — галоўны дырыжор — В.Р. Кульбакоў і загадчык аддзела публікацый НАРБ — С.В. Кулінок