Аб правядзенні сумеснай выстаўкі ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» да Дня настаўніка
27 верасня 2023 года на базе Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.
Установу «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» сумесна з ДУА «Гомельскі абласны цэнтр турызму і экалогіі дзяцей і моладзі» падрыхтавалі для гасцей свята выставу «Свет і стварэнне – сувязь часоў і пакаленняў», дзе былі прадстаўлены матэрыялы з асабістых спраў педагогаў, якія ў 1920- 1925гг працавалі ў Гомельскім Губона: пасведчанні, атэстаты, анкеты, пасведчанні, заявы, выпіскі з метрычных кніг і інш. Дадзеныя матэрыялы выклікалі цікавасць у педагогаў, што, у сваю чаргу, можа быць асновай вучнёўскіх навукова-даследчых прац.