Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім.Я.Коласа НАН Беларусі
21 верасня 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім.Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: актуальныя праблемы і задачы». На мерапрыемстве, арганізаваным ЦНБ НАН Беларусі, сабраліся гісторыкі, архівісты, музейныя работнікі, культуролагі, краязнаўцы з Мінска, Віцебска, Гродна і Гродзенскай вобласці.
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Хрысціна Бабровіч выступіла на пасяджэнні секцыі «Гістарыяграфія і крыніцы па генеалогіі Беларусі» з дакладам «Крыніцы па генеалогіі Беларусі дзяржаўнага, канфесіянальнага і асабістага паходжання па дакументах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці».