Абласныя архівы Гомеля ў прамым эфіры абласнога радыё «Гомель Плюс» інфармацыйнай праграмы «адкрытая Студыя»
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага Тыдня архіваў дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Жынёва Ірына Уладзіміраўна і дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Шастапалаў Юрый Васільевіч прынялі ўдзел у прамым эфіры абласнога радыё «Гомель Плюс» інфармацыйнай праграмы «Адкрытая Студыя».
У прамым эфіры кіраўнікі дзяржаўных архіваў распавялі слухачам аб гісторыі свята, аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў, аб найбольш каштоўных калекцыях і дакументах, аб праектах, у якіх удзельнічаюць архівы, а таксама абмеркавалі важнасць архіваў як захавальнікаў гістарычнай памяці і іх значнасць для грамадства.
У заключэнні радыёэфіру кіраўнікі архіваў пажадалі ўсім калегам моцнага здароўя, творчых ініцыятыў і прафесійных дасягненняў, аптымізму і добрага настрою!
З трансляцыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
На фота: Дырэктар ДАГАГВ Жинева Ірына Уладзіміраўна і дырэктар ДАГВ Шестопалов Юрый Васільевіч ў студыі абласнога радыё «Гомель Плюс»