Аб мерапрыемствах да Дня народнага адзінства і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
11 і 12 верасня 2023 г. дзяржархіў Брэсцкай вобласці наведалі дзве групы навучэнцаў УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання».
Напярэдадні свята Дня народнага адзінства работнікі архіва расказалі аб архіўных дакументах за 1939-1941 гг., дакументах, якія сведчаць аб цяжкіх гадах перыяду акупацыі, а таксама аб тым, як адбывалася аднаўленне Брэсцкай вобласці ў пасляваенны перыяд.
Навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў.