У складзе Віцебскай вобласці ёсць шэсць раёнаў, тэрыторыі якіх былі прыняты ў склад рэспублікі ў адпаведнасці з Дэкларацыяй аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР ад 29 снежня 1939 г.

Пасля ўз’яднання ўсходніх і заходніх зямель Беларусі ў адзінай рэспубліцы былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа і дзяржаўная перабудова ў заходніх рэгіёнах БССР.

Фарміраванне мясцовых органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі, распачатае ў студзені 1940 г., завяршылася толькі ў канцы 1940 г.

А вось адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў асноўным была завершана ў пачатку 1940 г., калі 15 студзеня 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР выдаў Указ «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай вобл. Беларускай ССР». Было створана 109 раёнаў. Тэрыторыя дзесяці з іх зараз уваходзіць у склад Віцебскай вобласці.

А першапачаткова новаўтвораныя Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі раёны былі ўключаны ў склад Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 г. вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую. З 20 верасня 1944 г. па 8 студзеня 1954 г. Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Шаркаўшчынскі раёны часова ўваходзілі ў склад Полацкай вобласці.

3 кастрычніка 1959 г. Дзісенскі раён ліквідаваны, яго тэрыторыя была падзелена паміж Міёрскім і Пліскім раёнамі.

З 20 студзеня 1960 г., пасля ліквідацыі Маладзечанскай вобласці, раёны былі ўключаны ў склад Віцебскай вобласці. У ходзе перадачы ліквідаваны Відзаўскі (тэрыторыя ўвайшла ў Браслаўскі), Дунілавіцкі (тэрыторыя ўвайшла ў Глыбоцкі) раёны. 25 снежня 1962 г. таксама не стала Пліскага раёна, а яго тэрыторыя была падзелена паміж Глыбоцкім і Міёрскім раёнамі.

Цяпер у складзе Віцебскай вобласці ёсць шэсць раёнаў, тэрыторыя якіх з 1921 па 1939 гг. часова знаходзілася ў складзе Польшчы: Браслаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Міёрскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі.

Напярэдадні 17 верасня – Дня народнага адзінства Дзяржархіў Віцебскай вобласці публікуе дакументы аб стварэнні савецкіх органаў улады ў заходніх раёнах БССР.

 

1. Пастанова ЦК КП(б)Б аб арганізацыі гаркамаў КП(б)Б у гарадах, райкамаў КП(б)Б і райвыканкамаў у наваствораных раёнах Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР ад 10 студзеня 1940 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 41.
2. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райкамаў КП(б)Б на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 46 – 47 адв.
3. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райкамаў КП(б)Б на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 46 – 47 адв.
4. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райкамаў КП(б)Б на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 46 – 47 адв.
5. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райкамаў КП(б)Б на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 46 – 47 адв.
6. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райвыканкамаў на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 55 – 56 адв.
7. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райвыканкамаў на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 55 – 56 адв.
8. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райвыканкамаў на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 55 – 56 адв.
9. Вытрымка з Дадатку 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 10 студзеня 1940 г. аб стварэнні райвыканкамаў на тэрыторыі Вілейскай вобласці. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 55 – 56 адв.
10. Пастанова ЦК КП(б)Б аб арганізацыі сельсаветаў у раёнах Заходніх абласцей Беларускай ССР ад 29 студзеня 1940 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Оп.1а. Спр.2. Арк. 64