Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Полацку

13 верасня 2023 года, напярэдадні Дня народнага адзінства, супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу перадачы факела Перамогі для запальвання Вечнага агню каля помніка Вызваліцелям Полацка. Вечны агонь быў дастаўлены з Віцебска з мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.