Аглядная экскурсія «У гасцях у архівістаў».

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 12 верасня 2023 года гасцямі Дзяржархіва ў г.Полацку сталі навучэнцы 6 і 7 класаў Сярэдняй школы № 15 г.Полацка.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты змаглі азнаёміцца з сапраўднымі дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве, наведалі выставы дакументаў, атрымалі кансультацыі па пытаннях пошуку звестак біяграфічнага характару.

Для школьнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архівасховішчу.