Аб удзеле ў Мінскім паўмарафоне

10 верасня загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок прыняў удзел у Мінскім паўмарафоне.

Першы забег адбыўся ў 2013 годзе на свята горада. Мінскі паўмарафон – адна з самых маштабных спартыўных падзеяў краіны, якая стала візітнай карткай нашай сталіцы. Слоган Мінскага паўмарафона ўжо які год застаецца нязменным – «Бяжым разам». У 2023 г. у ім прынялі ўдзел больш за 15 тысяч чалавек. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

Усім удзельнікам забегу былі ўручаны падарункі і памятныя медалі.

 

1. Удзельнікі Мінскага паўмарафона на старце дыстанцыі
2. С.В. Кулінок перад забегам
3. С.В. Кулінок і М.М. Скамарошчанка перад забегам
4. Фінішная зона