Лекцыя ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС РБ

9 верасня, напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў фашызму, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь (НАРБ) к.г.н. С.В. Кулінок прачытаў лекцыю “Нацысцкія карныя аперацыі і знішчэнне грамадзянскага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” ў Дэпартаменце выканання паранняў Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь.

У фармаце онлайн да відэалекцыі падключыліся больш за 40 папраўчых устаноў. Лекцыю праслухалі больш за 1,5 тысяч чалавек.

У сваім выступленні спікер спыніўся на паняцці “карныя аперацыі”, асаблівасцях іх правядзення на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. На канкрэтных прыкладах дакладчык прадэманстраваў шматлікія факты знішчэння мірнага насельніцтва ў перыяд правядзення карных аперацый.

 

1. С.В. Кулінок чытае онлайн-лекцыю пра карныя аперацыі нацыстаў.