Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у круглым стале «Мінск як public-art пляцоўка і аб’ект для творчасці»
Круглы стол «Мінск як public-art пляцоўка і аб’ект для творчасці» ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва (НЦСІ) Рэспублікі Беларусь стаў цэнтрам абмеркавання перспектыў і напрамкаў развіцця айчыннага мастацтва і культуры. Удзельнікаў мерапрыемства аб’яднала адна галоўная думка: мінулае і сучаснасць сталіцы Беларусі, Мінск вачыма розных аўтараў-творцаў, мінчан розных пакаленняў. Установу «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) на круглым стале прадставілі яго супрацоўнікі – вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Д.У. Трафімычаў і вядучы архівіст аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.А. Чарняцова. Тэма іх выступу – «Аднаўленне пасляваеннага Менска ў аўдыёвізуальных дакументах з фондаў БДАКФФД».
Супрацоўнікі БДАКФФД коратка распавялі прысутным пра архіў, яго гісторыю і багацце фондаў. Асаблівая ўвага была нададзена шырокім магчымасцям выкарыстання архіўных матэрыялаў, у тым ліку і для стварэння новых твораў мастацтва.
Вялікім пластом памяці і часу, які беражліва захоўваецца ў БДАКФФД, застаецца памяць аб самай страшнай старонцы мінулага горада – Вялікай Айчыннай вайне і цяжкіх гадах ператварэння сталіцы пасля акупацыі. Архівісты прадставілі ўвазе ўдзельнікаў круглага стала ролік, падрыхтаваны вядучым архівістам аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.А. Чарняцовай і загадчыкам аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата М.Дз. Раманавай. Гэты фільм створаны на аснове тэматычных сюжэтаў 12 адзінак уліку кінахронікальнага матэрыялу: фільмаў, кіначасопісаў, хронікі з 1944 па 1957 гады.
Таксама наведвальнікам круглага стала прадставілі падборку фатаграфій розных гадоў, якая красамоўна расказвае пра працоўны подзвіг мінчан, чыімі рукамі горад быў адноўлены з попелу і руін. Аўтары даклада падрабязна растлумачылі гледачам дэталі дэманстраваных здымкаў, патлумачыўшы выбар фактуры майстрамі фотааб’ектыва, расказалі пра адзенне і інструменты, захаваныя на плёнцы, якія ўжо не сустрэнеш у наш час, растлумачылі схаваны ад погляду сучаснага чалавека, але меркаваны фатографамі мінулага каларыт кампазіцыі тых або іншых чорна-белых выяў.
![]() |
Удзельнікі круглага стала ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў |
![]() |
Работнікі БДАКФФД, удзельнікі круглага стала, злева направа: вядучы архівіст аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій А.А.Чарняцова, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Д.У.Трафімычаў |
![]() |
Член Беларускага саюза мастакоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў С.Я.Крыштаповіч |