Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці абласной Алеі Адзінства

У Віцебску адкрылася першая ў краіне абласная Алея Адзінства. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня народнага адзінства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства – 2023».

Падчас урачыстага мітынгу, які адбыўся ў Летнім амфітэатры, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і кіраўнікі раённых выканкамаў перадалі членам РГА «Патрыёты Беларусі», удзельнікам рэспубліканскага аўтапрабегу – арганізатарам мерапрыемства, флаг Віцебскай вобласці, флагі раёнаў вобласці і гарадоў Віцебск і Наваполацк для ўсебеларускай алеі Адзінства.

Цяпер на пляцоўцы Летняга амфітэатра можна ўбачыць сімвал любога раёна Віцебшчыны, а адсканаваўшы QR-код, даведацца аб выбраным рэгіёне і яго славутасцях.

Абласная Алея Адзінства дала старт адкрыццю аднайменнай алеі ў горадзе Мінску, дзе будуць сабраны флагі раёнаў з усёй рэспублікі.

 

1. Пачатак мерапрыемства.
2. Пачатак мерапрыемства.
3. Удзельнікі аўтапрабегу РГА «Патрыёты Беларусі» – арганізатары рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства – 2023».
4. Удзельнікі аўтапрабегу РГА «Патрыёты Беларусі» – арганізатары рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства – 2023».
5. Флагштокі са сцягамі раёнаў і гарадоў Віцебшчыны напярэдадні мерапрыемства.
6. Урачыстае мерапрыемства адкрыта.
7. На ўрачыстым мерапрыемстве разгорнуты флаг Рэспублікі Беларусь.
8. Супрацоўнікі архіва – удзельнікі мерапрыемства.