11 верасня 2023 года ў сценах установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» стартавалі заняткі архіўнага гуртка «Пошукавікі – даследчыкі»

11 верасня 2023 года ў сценах установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) у рамках акцыі «Архівы – школе» і ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў да пагаднення аб супрацоўніцтве стартавалі заняткі архіўнага гуртка «Пошукавікі – даследчыкі». Удзельнікамі гуртка сталі навучэнцы 6-х класаў Сярэдняй школы №75 г. Гомеля.

Мэта мерапрыемства – вывучэнне гісторыі, для ўсведамлення навучэнцамі сваёй сацыяльнай ідэнтычнасці, як грамадзян сваёй краіны, выхаванню пачуцця патрыятызму і павагі да гістарычнай спадчыны.

У рамках сустрэчы старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ГАГам Драздова А.М. правяла лекцыю «Увекавечанне памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) на Гомельшчыне». У ходзе гутаркі са школьнікамі гаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, захаванні памяці аб подзвігах герояў, якія бралі ўдзел у абароне і вызваленні г. Гомеля і вобласці.

Акрамя таго, навучэнцы атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі аб увекавечанні гістарычных мясцін, звязаных з перыядам Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.): рашэнні аб збудаванні і рэканструкцыі помнікаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці, спісы і схемы месцаў пахаванняў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і інш. Кожны гістарычны дакумент у экспазіцыі змяшчае кароткую анатацыю, што дазваляе дапоўніць непасрэднае ўспрыманне экспанатаў, што асабліва важна пры самастойным аглядзе экспазіцыі школьнікамі.

У завяршэнні мерапрыемства для школьнікаў была праведзена экскурсія, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак азнаёмілі з дзяржаўнымі сімваламі і вышэйшымі службовымі асобамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з гісторыяй стварэння дзяржаўнай установы, яе асноўнымі напрамкамі дзейнасці, складам дакументаў, якія захоўваюцца.