Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Архіўная справа на Аршаншчыне»

11 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 7-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Оршы» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Архіўная справа на Аршаншчыне».

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі фарміравання і станаўлення архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, гісторыяй самога будынка, былога кляштара Трынітарыяў, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.

Навучэнцы наведалі архівасховішчы, дзе даведаліся аб складзе фондаў, спецыфіцы захоўвання і працы з архіўнымі дакументамі.