Аб сустрэчы працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з Сірчанка Юрыем Маратавічам, старшынёй Ленінскай і Гродзенскай арганізацый ТВВАД г.Гродна

19 мая 2026 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з Сірчанка Юрыем Маратавічам, старшынёй Ленінскай і Гродзенскай арганізацый ТВВАД г.Гродна. Старшыня ТВВАД расказаў аб правілах паводзін на вадзе, якія неабходна выконваць, каб засцерагчы сябе і навакольных, азнаёміў з асновамі аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым на вадзе. У ходзе сустрэчы былі закрануты наступныя тэмы: віды няшчасных выпадкаў на вадзе і іх прафілактыка, правілы карыстання плавальнымі сродкамі, аказанне першай дапамогі пры ўтапленні, пераахаладжэнні, цеплавым удары і іншых траўмах, адказнасць за парушэнне правіл паводзін на вадзе. Падобныя сустрэчы вельмі важныя. Яны нагадваюць нам, што вада – гэта стыхія, якая не даруе памылак. Веды і захаванне простых правілаў – залог бяспекі жыцця і здароўя.

На фота: Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна ў час сустрэчы са старшынёй Ленінскай і Гродзенскай арганізацый ТВВАД г.Гродна Ю.М.Сірчанка