«Архівы – школе»: лекцыя Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы в Речицком педколледже

11 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» сустрэліся з навучэнцамі УА «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж».

У гонар 810-гадовага юбілею Рэчыцы і напярэдадні Дня народнага адзінства была праведзена лекцыя па тэме «Рэчыца слаўная, горад любімы», у ходзе якой будучые педагогі даведаліся аб асноўных падзеях з гісторыі горада і яго слаўных ураджэнцах і жыхарах. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены некаторыя рашэнні Рэчыцкіх гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў аб стварэнні прадпрыемстваў, устаноў, помнікаў і іншых аб’ектаў Рэчыцы ў пасляваенны час.