Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» прадстаўляе дакумент аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі Я.З. Капяляну

Савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР Яфім Захаравіч Капялян (1912 – 1975) – ураджэнец горада Рэчыцы. Вядомы па ралях у такіх фільмах, як «Няўлоўныя мсціўцы», «Лёс рэзідэнта», «Вечны кліч», а таксама як голас за кадрам фільма «Сямнаццаць імгненняў вясны».

З мэтай увекавечання памяці знакамітага земляка Рэчыцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі акцёру ў Рэчыцы (№ 2641 ад 24 верасня 2010 года «Аб увекавечанні памяці Капяляна Я.З.». Ф. 348. Воп. 4. Спр. 367. Арк. 16). Згодна з данным рашэннем першапачаткова ў якасці месца ўстаноўкі разглядаўся будынак Рэчыцкага гарадскога палаца культуры па вул. Савецкай, 84, але ў выніку ў 2011 годзе дошка была адкрыта на будынку кінатэатра «Беларусь» па вул. Савецкай, 39.