Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у ДУА «Сярэдняя школа № 108» г. Мінска

З 4 па 8 верасня 2023 года праходзіць гарадская акцыя памяці і смутку.

У рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 6 верасня 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» правялі для навучэнцаў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 108» г. Мінска цыкл урокаў «Іскра надзеі. Да 82-годдзя з дня блакады Ленінграда.»

Школьнікам былі прадэманстраваны дакументы ўраджэнца Міншчыны, удзельніка абароны Ленінграда Дакукі Уладзіміра Навумавіча з фонду асабістага паходжання Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.