Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная»
З 4 па 17 верасня ў Беларусі праходзіць грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная». 4 верасня яна стартавала ў горадзе Маладзечне. Удзельнікамі дэлегацыі ад Дзяржынскага раёна сталі работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) намеснік дырэктара архіва Грыневіч А.М., работнікі інжынерна-гаспадарчага аддзела Сапурын С.У. і Новікава Н.В., якія з’яўляюцца таксама членамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Галоўная мэта акцыі – кансалідацыя патрыятычных сіл, абагульненне дасягненняў незалежнай Беларусі, а таксама адкрытая размова аб актуальным парадку дня.
Спікерамі сустрэчы ў Маладзечне сталі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін, старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Лук’янаў і іншыя.
Эксперты не толькі пазначылі пералік актуальных тэм, але і далі адказы на шэраг пытанняў, якія хвалююць грамадства, з тым, каб дадзенай інфармацыяй удзельнікі дыялогу падзяліліся са сваімі калектывамі.
![]() |
Удзельнікі дэлегацыі ад Дзяржынскага раёна |
![]() |
Работнікі БДАКФФД, удзельнікі рэспубліканскай акцыі “Беларусь адзіная”, злева направа: намеснік дырэктара архіва Грыневіч А.М., работнікі ІХА Новікава Н.В., Сапурын С.В. |
![]() |
Падчас знаёмства з матэрыяламі выстаўкі “Без тэрміна даўніны”, падрыхтаванай Мінскім абласным архівам |
![]() |
У час адкрытага дыялога ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь адзіная” |