Напярэдадні Дня ведаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы гімназіі № 9 г. Віцебска імя А.П. Белабародава і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа
Напярэдадні Дня ведаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы гімназіі №9 г.Віцебска імя А.П.Белабародава і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.
У ходзе экскурсіі юныя наведвальнікі азнаёміліся з гісторыяй архіўнай установы, умовамі і асаблівасцямі дакументаў, якія захоўваюцца ў ім. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі дакументы з асабістых фондаў паэта, празаіка Давіда Сімановіча і астранома Уладзіміра Голубева.
Падчас экскурсіі ў архівасховішчы |
Прысутныя вывучаюць дакументы з асабістага фонду паэта Давіда Сімановіча |