Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у выставачных мерапрыемствах, прысвечаных Году міру і стварэння, на мемарыяльным комплексе «Курган Славы»
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці сумесна з установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Слуцку» 19 і 20 жніўня 2023 г. прыняў удзел у маштабнай выставачнай экспазіцыі, якая адбылася ў рамках выставачных мерапрыемстваў на мемарыяльным комплексе «Курган Славы».
На выставачнай пляцоўцы архіваў былі прадстаўлены копіі дакументаў, якія адлюстроўваюць этапы гісторыі і развіцця Мінскай вобласці: стварэнне, змяненне ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, жыццё Міншчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны і аднаўленне ў пасляваенны перыяд, будаўніцтва важных прамысловых аб’ектаў.