Наведванне навучэнцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя У.Ю. Саяпіна г. Гродна» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна.
24 ліпеня 2023 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна наведалі навучэнцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя У.Ю. Саяпіна г. Гродна».
З мэтай асветы і патрыятычнага выхавання дзяцей, папулярызацыі дакументаў архіўнага фонду для навучэнцаў былі праведзены лекцыя аб гісторыі архіва, яго асноўных напрамках дзейнасці і аглядная экскурсія па архіве.
Навучэнцы азнаёміліся з некаторымі арыгінальнымі дакументамі па гісторыі Гродзенскай губерні, наведалі навукова-даведачную бібліятэку, выставачную залу. У архівасховішчах даведаліся пра рэжым і ўмовы захоўвання дакументаў, у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў.
Дзеці былі ўражаны асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва і здзіўлены карпатлівай работай супрацоўнікаў архіва па рэстаўрацыі і захаванні дакументальных матэрыялаў.