Правядзенне экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» наведалі навучэнцы 3-6 класаў ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна». У час правядзення экскурсіі архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Бярозаўская А.М. расказала ўсім прысутным гісторыю архіва і архіўнай справы. Таксама для рабят быў праведзены майстар-клас па падшыўцы справы. Падчас экскурсіі супрацоўнікі архіва прадэманстравалі мабільныя выставы, падрыхтаваныя па дакументах і матэрыялах дзяржархіва, чытальную залу і архівасховішча. Вялікую цікавасць у хлопцаў выклікаў фільм «Архіўныя імгненні» пра гісторыю архіва з моманту стварэння і па сённяшні дзень.

 

Фото 1 – Знаёмства з гісторыяй архіва
Фото 2 – Падчас прагляду фільма аб архіве
Фото 3 – Пажаданні на памяць