Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» былі ўручаны падарункі будучым першакласнікам
Не за гарамі новы навучальны год, які для ўчарашніх выпускнікоў дзіцячых садоў стане першым. Падрыхтаваць дзіця да школы і арганізаваць День ведаў так, каб ён запомніўся дзіцяці на ўсё жыццё – галоўныя задачы на цяперашні момант.
17 ліпеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збярэм партфель першакласніку» адбылося ўрачыстае ўручэнне школьных прыладаў паступаючым у гэтым годзе ў першы клас дзецям супрацоўнікаў Рэчыцкага дзяржархіва – вядучага архівіста Г.С. Жандаравай і архівістаў А.А. Кмец і М.В. Маліжонак. Старшыня Рэчыцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» С.М. Бадзюля і вядучы спецыяліст арганізацыі Г.У. Шатон падаравалі партфель дачцэ члена РГА «Белая Русь» Г.С. Жандаравай. От кіраўніцтва архіва ўсе дзеці атрымалі падарункавыя наборы.