Навучэнцы гімназіі №7 г.Віцебска наведалі Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці
10 і 11 ліпеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы гімназіі №7 г.Віцебска, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей.
Падчас экскурсіі дзеці коратка азнаёміліся з такімі паняццямі, як гістарычная крыніца, архіў, архіўны дакумент і архіўны фонд, даведаліся аб тым, як захоўваюцца і выкарыстоўваюцца дакументы ў архіве, пабывалі ў архівасховішчы і паглядзелі віртуальную выставу, прысвечаную вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.
![]() |
Падчас прагляду віртуальнай выставы |
![]() |
Падчас азнаямлення з працай рэстаўратара М.П.Манько |
![]() |
У адным з архівасховішчаў |