Урачысты сход да 85-годдзя ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У 2023 годзе Дзяржаўнаму архіву Магілёўскай вобласці споўнілася 85 гадоў. Афіцыйны адлік юбілейнай даты вядзецца ад 5 ліпеня 1938 года, калі ў сувязі са стварэннем абласцей пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага камітэта БССР № 111 быў утвораны Магілёўскі абласны архіў.

На ўрачыстым сходзе прысутнічалі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Сталяроў, начальнік аддзела па архівах, справаводстве і юрыдычнай экспертызе галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Юлія Клінцова, галоўны спецыяліст аддзела па архівах, справаводстве і юрыдычнай экспертызе галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Алена Кудраўцава, загадчык арганізацыйнага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Святлана Сідарава І іншыя.

За ўклад у развіццё архіўнай галіны супрацоўнікі архіва былі ўзнагароджаны Ганаровымі Граматамі і Падзякамі вышэйстаячых арганізацый.