Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці, прысвечаныя 85-гадоваму юбілею

У 2023 годзе Дзяржаўнаму архіву Мінскай вобласці споўнілася 85 гадоў. Афіцыйны адлік юбілейнай даты вядзецца ад 5 ліпеня 1938 года, калі ў сувязі са стварэннем абласцей пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР №38 быў утвораны Мінскі абласны архіў.

У рамках урачыстых мерапрыемстваў да 85-гадовага юбілею супрацоўнікамі архіва была падрыхтавана гісторыка-дакументальная выстаўка, якая адлюстроўвае гісторыю ўстановы ад моманту стварэння да гэтага часу.

Са знамянальнай датай працоўны калектыў павіншавала дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці — Рамашка Юлія Сцяпанаўна, якая ў сваёй прамове адзначыла прафесіяналізм і добрасумленную працу работнікаў усіх аддзелаў. Для супрацоўнікаў архіва таксама было праведзена конкурсна-забаўляльная імпрэза.

У Год міру і стварэння, які з’яўляецца юбілейным для Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, архівісты працягваюць захоўваць гістарычную спадчыну дзеля захавання будучыні, міру і дабрабыту ў нашай краіне.