Правядзенне ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці мерапрыемствы па інфармаванні работнікаў
У аўторак 4 ліпеня ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшло мерапрыемства па інфармаванні работнікаў. Гэта мерапрыемства арганізавана ў мэтах інфармавання работнікаў аб падзеях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, правядзення прафілактычнай работы па выкананні службовай дысцыпліны і недапушчэння парушэнняў заканадаўства.
Работнікамі ўстановы быў прагледжаны тэматычны фільм «Гаспар» на сувязь не выйшаў», у якім закранаецца тэма наступстваў парушэння законаў у сучасных рэаліях. Супрацоўнікі бралі актыўны ўдзел у абмеркаванні.
Падобнага роду мерапрыемствы плануецца праводзіцца кожны аўторак, на якіх будуць прадстаўлены да прагляду фільмы па найбольш актуальных пытаннях і тэмах.