Адкрыццё стацыянарнай выстаўкі ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы

У чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» пачала работу стацыянарная выстава «Рэчыца слаўная, горад любімы», створаная ў рамках праекта «Гарады Беларусі» і прымеркаваная да 810-годдзя Рэчыцы. Экспазіцыя выставы ўключае архіўныя дакументы аб пасляваеннай гісторыі горада і фатаграфіі аб’ектаў Рэчыцы.