Наведванне работнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выставы кітайскіх тавараў і паслуг
29 і 30 чэрвеня 2023 года па запрашэнні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў работнікі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» наведалі выставу кітайскіх тавараў і паслуг у Гандлёва-выставачным цэнтры індустрыяльнага парка «Вялікі камень».
Работнікі архіва пабывалі на цырымоніі адкрыцця выставы і зоны «Прадукцыя з Чунцына ва ўсім свеце», а таксама азнаёміліся з выставачнай прадукцыяй, якая была размешчана у Цэнтральным холе, Паўночнай і Паўднёвых залах Гандлёва-выставачнага цэнтра. Асаблівую цікавасць выклікалі аўтамабілі і электрамабілі, электрамеханічнае абсталяванне, бытавая тэхніка, электроніка і інш.
Разнастайнасць выставачнай прадукцыі, насычанасць праграмы, а таксама маляўнічае афармленне экспазіцый зрабілі наведванне выставы яркім і запамінальным мерапрыемствам для архівістаў. Акрамя таго, кожны наведвальнік выставы атрымаў памятны падарунак.
1. Работнікі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ) у Гандлёва-выставачнам цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень» (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). |
2. Работнікі НАРБ у відэастэнда горада Чунцын. |
3. Работнікі НАРБ у трактара кітайскай вытворчасці. |