Дзелімся вопытам аблічбоўвання дакументаў

Сёння, як ніколі актуальнае пытанне лічбавай трансфармацыі розных сфер грамадскага жыцця. Для дасягнення пастаўленых мэтаў перад установамі стаіць задача ў выпрацоўцы «дарожнай карты» да пачатку маштабных праектаў па цыфравізацыі асобных напрамкаў сваёй дзейнасці. Значна лягчэй гэтую задачу вырашыць, звярнуўшыся за радай да тых, хто ўжо мае станоўчы вопыт рэалізацыі падобных праектаў.

Менавіта таму і звярнулася Беларуская натарыяльная палата да дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» з просьбай падзяліцца вопытам у аблічбоўванні дакументаў.

З гэтай мэтай, 28 чэрвеня 2023 года, дэлегацыя работнікаў натарыяльных архіваў на чале са старшынёй Беларускай натарыяльнай палаты Наталляй Уладзіміраўнай Барысенка наведалі лабараторыю і азнаёміліся з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічных даследаванняў, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, мікрафільмавання і аблічбоўвання архіўных дакументаў.

Госці былі ўражаны складанасцю выконваемых работ пры нагляднай дэманстрацыі працэсу рэстаўрацыі архіўнага дакумента з папаўненнем разбуранай часткі ліста і пераканаліся, што работы па аднаўленні першапачатковага выгляду архіўнага дакумента патрабуюць карпатлівага і скрупулёзнага стаўлення, вялікага вопыту і адказнасці ўнікальных спецыялістаў, якія працуюць у лабараторыі.

Пасля азнаямленчай экскурсіі, у фармаце круглага стала адбыўся семінар, на якім былі разгледжаны розныя аспекты арганізацыі тэхналагічнага працэсу аблічбоўвання дакументаў на папяровых носьбітах.

У завяршэнні візіту была дасягнута дамоўленасць аб магчымасці правядзення падобных сустрэч у будучыні, з мэтай разгляду вузкаспецыялізаваных пытанняў, якія тычацца аблічбоўвання дакументаў.

 

У аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў
Загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільміравання дакументаў У.І.Кулак расказвае гасцям аб страхавых копіях.
Знаёмства з тэхналагічным працэсам вокладкі архіўных дакументаў
Так выглядаюць адрэстаўраваныя лісты на завяршальным этапе.