Летні школьны лагер «Светлячок» у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

21 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведаў летні школьны лагер «Светлячок» ДУА «Спецыяльная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска».

Вядучы архівіст Наталля Мізон правяла для вучняў 1-7 класаў аглядную экскурсію па будынку архіва-музея, расказала пра гісторыю ўстановы. На прыкладзе выставы «Чалавек палымянага сэрца» (да 120-годдзя рэжысёра, педагога і актрысы Любові Мазалеўскай) прадэманстрыравала дакументы, якія захоўваюцца ў асабістых фондах дзеячаў літаратуры і мастацтва.