Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 8-10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №59 г.Гомеля»
Напярэдадні Дня Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 21 чэрвеня 2023 года для навучэнцаў 8-10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №59 г.Гомеля» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства «Водгукі вайны» ў памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы Радзіму.
Навучэнцам былі прадстаўлены ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля ў 1941 годзе, асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза, а таксама асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння з фондаў Дзяржаўнага архіва.
З вялікай цікавасцю і ўвагай навучэнцы азнаёміліся з асабістымі справамі партызанскіх камандзіраў Ціхана Піменавіча Бумажкова, Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага, Кожара Іллі Паўлавіча, падпольшчыка Ісачанкі Аляксандра Лаўрэнцьевіча.
Навучэнцам былі прадэманстраваны фрагменты ваеннай кінахронікі аб акупацыі горада Гомеля ў 1941 годзе і аб вызваленні Гомельшчыны ў 1943 годзе.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Затым азнаёміліся з выставамі архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі гомельскай зямлі» і «1418 дзён вайны».
У канцы мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва.